Хор ветэранаў працы «Вясёлка» наведаў вайсковую часць 7434 і выступіў там з канцэртам

10:02 / 30.09.2022
200
Хор ветэранаў працы «Вясёлка» наведаў вайсковую часць 7434 і выступіў там з канцэртам, прысвечаным Дню народнага адзінства. 

Маладым байцам прыйшліся па душы любімыя песні людзей старэйшага пакалення – ваенныя, народныя, сур'ёзныя і гумарныя. Вайскоўцы шчыра апладзіравалі салісту і кіраўніку творчага калектыву Васілю Карпяцу, задзірыстым прыпеўкам у выкананні яго ж у дуэце з Ірынай Тумко, выканаўцы аўтарскіх песень Людміле Кухарэвіч, чытальнікам вершаў і баек. Атмасфера ў зале была настолькі цёплая і сардэчная, што не адчувалася аніякай псіхалагічнай адлегласці паміж пакаленнямі. А калі загучала любімая – завяршальная песня «А мы не старыя» (аўтар Людміла Кухарэвіч), гледачы дружна ўсталі са сваіх месцаў і заапладзіравалі. Гэта было вельмі хвалююча!

Фота Таццяны Ганец.


Текст: Таисия Семёнова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений