Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначана дзейнасць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Свілы

14:36 / 29.09.2022
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначана дзейнасць дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Смаргонскай выбарчай акрузе №59, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктара Свілы. 

Такую высокую адзнаку Віктар Збігневіч атрымаў за заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і ўмацаванні міжпарламенцкіх сувязей.

Віншуем нашага дэпутата з высокай узнагародай! 



Ніна АЛЯКСЕЕВА.