Міхалішкаўская сельская бібліятэка ўзнагароджана Дыпломам І ступені
16:34 / 22.09.2022
Перамогу ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” святкавала Міхалішкаўская сельская бібліятэка.
Традыцыйна ў гэтым мерапрыемстве штогод удзельнічаюць бібліятэкі Астравеччыны. Сёлета гонар нашага краю абараняла загадчык філіяла ў Міхалішках Вольга Багдановіч.
Вынікі конкурсу падвялі ў сталіцы. Міністр культуры Анатоль Маркевіч павіншаваў з перамогай і прафесійным святам прадстаўнікоў 22 бібліятэк нашай краіны, у тым ліку і нашу калегу. Міхалішкаўская сельская бібліятэка атрымала Дыплом І ступені ў намінацыі “За падтрымку і папулярызацыю чытання”.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ.