Гелена Варановіч і Таццяна Кучэўская дапамаглі камандзе Белдзяржстраха заваяваць “бронзу”
На рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах каманда Белдзяржстраха заняла 3-е месца. Яе гонар абаранялі нашы зямлячкі: дырэктар прадстаўніцтва па Астравецкім раёне Гэлена Варановіч і яе намеснік Таццяна Кучэўская.
Некалькіх дзён на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла рэспубліканская спартакіяда Міністэрства фінансаў, у якой за званне лепшай змагалася 12 каманд. У складзе зборнай Белдзяржстраху ад Гродзенскай вобласці выступалі толькі астраўчанкі.
“Серабро” Гелены Варановіч у асабістым заліку дапамагло “страхавой” камандзе заняць 4-е месца. Годна паказала сябе ў шматбор’і (скачкі з месца, бег на 60 метраў, адцісканне) Таццяна Кучэўская – у агульным заліку каманда ў гэтым відзе заняла 2-е месца.
Па выніках спартакіяды Белдзяржстрах заняў трэцюю прыступку.
Фота з архіва Таццяны КУЧЭЎСКАЙ.