“Букет дабрыні ”сабралі вучні Гервяцкай школы
09:10 / 25.08.2022
З карысных спраў пачынаецца навучальны год для маіх вучняў.
Пасля чарговай сяброўскай сустрэчы з маімі чацвёртакласнікамі было прынята рашэнне – пачынаем вучобу толькі з дабрыні. І адразу ўзнікла ідэя дапамагчы дзецям, якія аказаліся ў цяжкіх жыццёвых умовах.
Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы бацькоў маіх вучняў, мы сталі ўдзельнікамі акцыі “Букет дабрыні”, якую арганізаваў міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям “Шанс”.
У вачах маіх вучняў загарэлася іскрынка цяпла. Спадзяюся, што яна будзе гарэць доўга.
Вольга КАЗАКЕВІЧ,
Гервяцкая СШ.