Здымкам вырашчанага памідора вагой больш за кілаграм падзялілася астраўчанка

16:51 / 16.08.2022

Здымкам вырашчанага памідора вагой больш за кілаграм падзялілася жыхарка вуліцы Бялькішкі Ірына Петрык.

Хоць плод павінен быць вялікім – назва сорта “Гігант лімонны”, – аднак што ён можа заважыць 1 108 грамаў, жанчына не чакала. Да таго ж рос ён у цяпліцы без асаблівых умоў – хімічных апрацовак і падкормак.

Да слова, астравецкі паслёнавы пабіў сёлетні рэкорд пераможцы іўеўскага конкурсу, які праводзіўся падчас свята памідора. Вага “сабрата” з Іўя складала 1 070 грамаў.


Фота з архіва Ірыны ПЕТРЫК.


Текст: