Пра што варта ведаць пры наведванні лясоў

16:34 / 12.08.2022

Летам многія вяскоўцы зарабляюць на ягадах і грыбах. Але ў выключных выпадках хадзіць у лес катэгарычна забараняецца. Калі і чаму, тлумачыць інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Касцюкевіч:

– У пажаранебяспечны перыяд можа быць уведзена абмежаванне ці забарона на наведванне лясоў. Гэтыя меры адрозніваюцца паміж сабой. Пры ІІІ класе пажарнай небяспекі, які ўстанаўліваецца ў залежнасці ад надвор’я, на тэрыторыі раёна ўводзіцца часовае абмежаванне на наведванне лесу ў перыяд з 9.00 да 21.00. Таксама забараняецца заязджаць туды на транспартных сродках, за выключэннем руху па лясных дарогах у накірунку населеных пунктаў. Заўважу, што гэта забарона не распаўсюджваецца на асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органы, якія ажыццяўляюць кантроль, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У гэты час забаронены ўсе работы на тэрыторыі лесу, не звязаныя з вядзеннем лесагаспадаркі. Звяртаю ўвагу, што забарона на наведванне лясоў уводзіцца пры ІV і V класах пажарнай небяспекі і дзейнічае кругласутачна. 

Нагадаю, даведацца, ці дзейнічае ў раёне забарона альбо абмежаванне на наведванне лесу можна на сайтах Астравецкага доследнага лясгаса і Мінлясгаса, а таксама патэлефанаваўшы ў лясніцтва па месцы жыхарства. 

29 тыс. гектаров леса высадят в Беларуси в этом году

Текст: