Вольга Умрыхіна: «Харчовая бяспека краіны залежыць ад кожнага работніка АПК»

09:02 / 12.08.2022
Вольга Умрыхіна, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама:

– Пытанні забеспячэння ўнутранага рынку прыярытэтныя. Радуе, што працаўнікі нашай сельскай гаспадаркі гэта добра разумеюць.

 Аграрыі Астравеччыны сёлета вырасцілі багаты ўраджай:  збожжавыя даюць на круг на 10 цэнтнераў больш, чым летась. Ужо намалочана амаль 24 тысячы тон.  Кожны дзень хлебаробы раёна нарошчваюць тэмпы ўборачнай кампаніі. Станоўча ацэньваю і корманарыхтоўку. На Астравеччыне заканчваецца другі ўкос, у гаспадарках актыўна рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых рапсу, свірэпіцы і збожжавых. Работа на палях кіпіць – ніхто не сядзіць без справы. 

Не менш плённа за хлебаробаў працуюць і жывёлаводы. Напрыклад, валавы надой малака за першае паўгоддзе па Астравецкім раёне склаў звыш 100% да ўзроўню 2021-га, а яго рэалізацыя перавысіла 29 тысяч тон (100,5% да мінулага года). У цэлым па Астравецкім раёне назіраецца станоўчая дынаміка сельгасвытворчасці. 


Текст: