Тройку першых камбайнераў-тысячнікаў замкнулі Браніслаў Каляда і Іван Герасім
Залатымі шпулькамі саломы жніво коціцца па Астравеччыне – большае тысячнікаў. На чацвер, 11 жніўня, вызначыліся амаль усе пераможцы жніўнага спаборніцтва, акрамя моладзі – камбайнерскага экіпажу і вадзіцеля.
Трэцімі ў раёне жаданую тысячу тон збожжа намалацілі Браніслаў Каляда і Іван Герасім з КСУП “Гудагай”. У пары механізатары працуюць восьмы сезон. Сёлета ім даверылі новы камбайн КЗС-1218 вытворчасці “Гомсельмаш” – і тэхніка, працавітасць і жаданне перамагчы далі свой плён.
Камбайнеры-тысячнікі прымалі віншаванні ад кіраўніцтва і пярвічнай арганізацыі КСУП “Гудагай” і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў полі.
У тэму
На раніцу 11 жніўня ў Астравецкім раёне 3 камбайнерскія экіпажы намалацілі звыш тысячы тон, 8 вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу тон збожжа і рапсу, а 5 звён аператараў зернесушыльных комплексаў давялі да патрэбнай кандыцыі па дзве і больш тысячы тон.