Лідары жніва на 11 жніўня на Астравеччыне
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 11 жніўня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Сяргей СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 212,3 тоны;
Арцём БАБОЙЦЬ і Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 195,8 тоны;
Браніслаў КАЛЯДА і Іван ГЕРАСІМ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 034,2 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон:
Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 700,1 тоны;
Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 697,5 тоны;
Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1 558,3 тоны.
Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:
Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 855,8 тоны;
Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 641 тону;
Валерый КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 530,2 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 4 176 тон зерня;
Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 3 020,9 тоны зерня;
Франц ТОТЧЫК, Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 3 112,9 тоны зерня.
На раніцу 11 жніўня ў Астравецкім раёне 3 камбайнерскія экіпажы намалацілі звыш тысячы тон, а 8 вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу тон збожжа і рапсу.