Тысячу тон збожжа і рапсу намалацілі Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун з КСУП “Гервяты”

16:15 / 09.08.2022

Другімі ў раёне сярод камбайнерскіх экіпажаў тысячную мяжу ў намалоце пераўзышлі Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун з КСУП “Гервяты”.

Хоць прафесійнае жыццё браты не звязалі з аграпрамысловым комплексам раёна, штолета яны стараюцца дапамагчы хлебаробам убраць саспелы хлеб. Відаць, любоў да тэхнікі і механізатарскай справы перадалася маладым людзям ад дзядулі Генрыха, які падчас жніва перасаджваўся з трактара на камбайн “Дон” і браў з сабой у поле ўнукаў.

Нагадаю, сямейны тандэм Бабойць-Маркун у 2018 годзе першым у раёне сярод маладзёжных экіпажаў намалаціў тысячу тон.

– З братам вырашылі, што будзем працаваць, як і заўсёды, наперад нічога не загадвалі. Прыемна, што другімі ў раёне “ўзялі” тысячу, – расказаў Арцём.

– Хацелася б набіць дзве, –далучыўся да размовы Аляксандр.

Маладыя хлебаробы прымалі віншаванні і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гервяты” і наймальніка.





Текст:
Фото: Алёна Ганулич