Яшчэ два вадзіцелі КСУП “Гудагай” пераўзышлі тысячны рубеж на адвозцы збожжа

16:44 / 04.08.2022

Жніво ўвабралася ў сілу і на Астравеччыне “пасыпаліся” тысячнікі.

Нагадаю: першым сярод вадзіцеляў жаданы рубеж адолеў Валерый Змітровіч. Сёння, 4 жніўня, з розніцай у некалькі гадзін тысячу тон збожжа перавезлі Аляксандр Ермаковіч і Іосіф Макарэвіч з КСУП “Гудагай”.

Некалькі сезонаў запар Аляксандр Ермаковіч быў памочнікам камбайнера Яўгена Грабоўскага. Гэты экіпаж першым на Астравеччыне цягам апошніх трох гадоў намалочваў тысячу, а потым і дзве тысячы тон збожжа.

– Калі работа на камбайне залежыць ад зладжанасці тандэма, то на адвозе – цалкам ад вадзіцеля. Прыемна, што трапіў у тройку першых тысячнікаў, – падзяліўся Аляксандр.

Іосіф Макарэвіч не ўпершыню перамагае ў жніўным спаборніцтве. Напрыклад, у 2018 годзе сваю перамогу ён прысвяціў дзецям.

З пераможным вынікам гудагайскіх вадзіцеляў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч і прафсаюзны лідар КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.





Текст:
Фото: Алёна Ганулич