Лідары жніва на 4 жніўня на Астравеччыне

11:51 / 04.08.2022

Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 4 жніўня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:


КАМБАЙНЕРЫ

Яўген ГРАБОЎСКІ і Сяргей СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 693,3 тоны;

Арцём БАБОЙЦЬ і Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 668,8 тоны;

Браніслаў КАЛЯДА і Іван ГЕРАСІМ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 568,3 тоны.


ВАДЗІЦЕЛІ

Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон:

Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 099,9 тоны;

Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 990,1 тоны;

Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 964,5 тоны.


Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:

Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 587,3 тоны;

Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 379,4 тоны;

Валерый КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 320,5 тоны.


АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 2 682,4 тоны зерня;

Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 1 645,3 тон зерня;

Аляксандр ЛЯХОВІЧ, Віктар МІЛАШЭВІЧ, Аляксандр МАЛЯЎСКІ, Мікіта ЯРМАК з КСУП “Міхалішкі”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 1 273 тон зерня.


ЛІЧБЫ

На раніцу 4 жніўня ў Астравецкім раёне зжаты 3 101 гектар (20%). Намалочана 12 431 тона збожжа ўраджайнасцю 40,1 цэнтнера з гектара.


Фото: Алёна Ганулич