Нашы людзі. Якой сакрэтнай зброяй валодае падатковы інспектар

12:27 / 29.07.2022
411

Усмешка – гэта рабочы інструмент, а часам – і сакрэтная зброя загадчыка сектара падаткаабкладання фізічных асоб падатковай інспекцыі Таццяны Карповіч. Да яе ў кабінет часам заходзяць кліенты, збянтэжаныя ад слоў «падатковая інспекцыя». Кожнага неабходна выслухаць, зразумець, дапамагчы разабрацца ў асаблівасцях заканадаўства, расказаць як правільна,  своечасова і ў поўнай меры заплаціць падатак. Без усмешкі аніяк не абысціся!

Таццяна Анатольеўна працуе ў інспекцыі амаль 13 гадоў. У калектыве з гонарам гавораць, што вырасцілі цудоўнага спецыяліста з нясмелай студэнткі, якая аднойчы прыйшла сюды на практыку. 

А цяпер настала яе чарга вучыць маладых, перадаваць ім вопыт, дэманструючы, як звычайная ўсмешка можа тварыць цуды!

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений