Прадстаўнікі райкама БРСМ актыўна сустракаюцца з моладдзю Астравеччыны

11:00 / 23.06.2022

Першы сакратар райкама БРСМ Віялета Аляксеявец на працягу гэтага тыдня сустракаецца з актывістамі студатрадаў, якія працуюць на базе Астравецкага доследнага лясгаса, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў “Міхалішкі”, “Варняны”, “Гудагай”. жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

– Сустрэчы праходзяць у форме адкрытага дыялогу. Са студатрадаўцамі абмяркоўваем найбольш актуальныя для моладзі пытанні. Акрамя гэтага, многія атрымалі маладзёжныя білеты БРСМ, – адзначыла Віялета Алексеявец. – Да наведвання сельскагаспадарчых атрадаў далучылася намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Жана Лаўрэцкая.

Радуе, што на Астравеччыне з году ў год знаходзяцца актыўныя юнаки і дзяўчаты, жадаючыя летам папрацаваць і дапамагчы аграрыям, лесаводам і камунальнікам.







Фота з архіва райкама БРСМ

Текст: