Асфальт на вясковай вуліцы
Новы асфальт з’явіцца на вуліцы Савецкай у Кямелішках.
Галоўная транспартная артэрыя аграгарадка Кямелішкі ўпершыню “апранулася” у асфальтавую сукенку так даўно, што мала хто памятае, калі менавіта. За гэты час некалі дыхтоўны ўбор дарогі знасіўся так, што рамантаваць і латаць яго не было сэнсу.
У раённым выканаўчым камітэце прынята рашэнне пакласці на вуліцы Савецкай у Кямелішках новы асфальт. Плануецца, што ў чэрвені рабочыя ДРБУ-159 выканаюць гэтую работу – і да дня Незалежнасці жыхары аграгарадка і яго госці атрымаюць шыкоўны падарунак.
Ніна АЛЯКСЕЕВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.