Якія святы і памятныя даты адзначаліся 3-10 чэрвеня

11:00 / 03.06.2022
Сёлета спаўняецца 

210 гадоў назад (1812) падчас руска-французскай вайны французы спалілі палац Бжастоўскіх у Міхалішках. 

90 гадоў назад (1932) у Вароне запрацавала школа, пабудаваная выпускніком Віленскай гімназіі Карлам Мартынавічам Дубіцкім за свае сродкі на ўласнай зямлі.

40 гадоў назад (1982) за кошт саўгаса імя Мічурына пабудавана Палушская пачатковая школа – дзіцячы сад на 90 месцаў. 

15 гадоў назад (2007) Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 14 чэрвеня 2007 года №279 зацверджаны геральдычныя сімвалы Астраўца і Астравецкага раёна – герб і сцяг.

Святы і памятныя даты

4 чэрвеня
Міжнародны дзень нявінных дзяцей – ахвяр агрэсіі

5 чэрвеня 
Дзень меліяратара (прафесійнае свята)
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя

6 чэрвеня
Дзень рускай мовы (міжнароднае свята)

8 чэрвеня
Сусветны дзень акіянаў

9 чэрвеня
Міжнародны дзень сяброў
Міжнародны дзень акрэдытацыі

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.