“Золата” Арсеня, “бронза” Кірыла і астравецкі бокс на першынстве краіны

10:18 / 25.05.2022

564556.jpg

Астраўчанін Арсень Мялешка стаў першынства Беларусі па боксе сярод юніёраў 2006-2007 гадоў нараджэння.

Паспрабаваць сілы на рэспубліканскае спаборніцтва ў Магілёў паехала 5 выхаванцаў астравецкага трэнера Аляксея Маргужа. Усе – годныя байцы рынгу, якія імкнуліся не падвесці свайго гуру і выйграць як мага больш баёў.

У выніку найлепш гэта атрымалася ў Арсеня Мялешкі, які выступаў у вагавой катэгорыі 60 кг. Юнак чатыры разы выходзіў на рынг – і чатыры разы выходзіў адтуль пераможцам. Тытул чэмпіёна, выкананне нарматыву кандыдата ў майстры спорту і ўнясенне ў спіс нацыянальнай зборнай юніёраў – для нашага земляка спаборніцтва было насычаным на падзеі.

Выдатна распачаў барацьбу і Кірыл Рагавенка, вагавая катэгорыя 70 кг. Першы бой ён скончыў з яўнай перавагай – 2 накдаўны ў першым раўндзе. А вось у наступным паядынку ўсё склалася не так, як хацелася хлопцу і яго трэнеру. На жаль, у спорце немагчыма ўсё разлічыць да дробязей і часам вынікі не апраўдваюць чаканняў. Аднак Кірыл стаў бронзавым прызёрам спаборніцтва – і гэта годная ўзнагарода.

565456.jpg

З двумя накдаўнамі ў першым раўндзе выйграў першы бой і Цімур Сянкевіч, вагавая катэгорыя 52 кг. Як адзначыў Аляксей Зянонавіч, па яго меркаванні, якое падтрымалі іншыя відавочцы, у другім паядынку перавага была таксама на баку астраўчаніна. Аднак вердыкт суддзяў быў іншым – наш баксёр застаўся без медаля.

k-X.jpg

hht98.jpg

А вось Іллі Чункевічу, які выступаў у катэгорыі 60 кг, у першым жа паядынку ў сапернікі дастаўся мінулагодні дзеючы чэмпіён Беларусі. Канешне, спачатку наш зямляк крыху разгубіўся, але ў другім і трэцім раўндах годна даваў праціўніку адпор, дэманструючы, што такое астравецкі бокс. У выніку Ілля саступіў, але гэта быў няпросты ўпарты бой не толькі для яго, але і для саперніка.

Застаўся без медаля і Аляксандр Бордак, вагавая катэгорыя 57 кг.

Віншуем пераможцу і прызёра, верым у фартуну астатніх баксёраў.

3N9.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: