Астраўчане двойчы скарылі абласны рынг

16:12 / 24.05.2022

Новыя ўзнагароды скарыліся героям рынга: выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, якія займаюцца ў трэнераў па боксе Аляксея Маргужа, Дзмітрыя Лабэцкага і Паўла Мялешкі, заваявалі росып медалёў на абласных спаборніцтвах.

Першынства Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2010-2011 гадоў нараджэння.

Юныя астраўчане прадэманстравалі добрую тэхніку бою і не засталіся без узнагарод. Пераможцамі спаборніцтва сталі Іван Васільеў (вагавая катэгорыя 30 кг), Павел Вайцікян (42 кг) і Яраслаў Локцік (38 кг). Ягор Буйко (40 кг) узяў “серабро” , а Ян Грошаў (36 кг), Яўген Бандарчук (32 кг), Ігнат Канстатовіч (40 кг) – “бронзу”. А ўсе разам яны заваявалі 1-е месца для Астравецкага раёна ў агульнакамандным заліку.

Абласная спартакіяда школьнікаў 2008-2009 гадоў нараджэння.

І на гэтым спаборніцтве нашым землякам скарыўся ўвесь п’едэстал. Так, Георгій Гічко (вагавая катэгорыя 48 кг), Павел Мацкевіч (50 кг) і Максім Кяжун (90 кг) заваявалі “золата”, Уладзіслаў Кіткевіч (да 40 кг) – “серабро”, а Ягор Маркун (48 кг) – “бронзу”. А каманда Астравецкага раёна ў выніку заняла 3-е агульнакаманднае месца.

Віншуем юных баксёраў і іх трэнераў!


Текст: