Трыма цудоўнымі канцэртамі завяршылася святкаванне Дня Перамогі ў Астраўцы (+відэа)

23:15 / 09.05.2022

733.jpg

Выступленні ансамбля народнай песні “Кямеліна”, кавер-групы “Вегас-бэнд” і музычнага тэатра “Рада” з Гродна сталі цудоўным заключным акордам доўгага святочнага дня.

Здавалася б, за цэлы дзень бесперапыннага дзейства ў лесапаркавай зоне ўсім хапіла і хлеба (чытай: шашлыкоў), і відовішчаў, і забаў, і музычных падарункаў.

Але надвячоркам людзі зноў пацягнуліся ў лесапаркавую зону: арганізатары абяцалі “вішаньку на святочным торце”. І нават не адну, а цэлых тры!

“Кямеліна” – гэта заўсёды знак якасці: астраўчане чакаюць яе выступленнняў, як свята. І на гэты раз лепшы калектыў раёна не падвёў сваіх прыхільнікаў: парадаваў паўгадзіннай насычанай праграмай. Воклічы “Брава!” суправаджалі амаль кожную песню.

678.jpg

“Вегас-бэнд” спрацаваў як запальнічка: квінтэт вясёлых, таленавітых, харызматычных музыкантаў выцягнуў на танц-пол палову гледачоў. Дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны сталі адзінай групай падтанцоўкі кавер-групы. А тая частка, што ўсё ж утрымалася ад танцаў пад жывую музыку, дружна падпявала любімыя хіты.

728.jpg

821.jpg

Гродзенскі музычны тэатр “Рада” парадаваў прафесійнымі харэаграфічнымі кампазіцыямі і цікавымі аранжыроўкамі вядомых беларускіх песнь.

224.jpg

…Калі нехта і заканчваў гэты дзень у дрэнным настроі, то ён, безумоўна, не выбраўся ў лесапарк. Ва ўсіх, хто быў там, не знайшлося ніводнай падставы паскардзіцца на сум.


Людміла Дзям’янчык:

613.jpg

– Мы з унучкамі Евай і Янай сёння, лічы, цэлы дзень у лесапарку – дзяцей не выцягнуць дахаты. Ева выступала на сцэне з танцавальным калектывам – а мы з Янай падтрымлівалі яе і радаваліся, што гледачы цёпла прымалі юных танцораў. Пасля Яна не вылазіла з батутаў. Вельмі спадабаўся ёй і скаладром. Паабедалі шашлыком – дзяўчынкі ацанілі, хоць напачатку не хацелі мяса, усё на слодыч паглядвалі. А мяне найбольш парадавалі вячэрнія канцэрты. Усе знайшлі для сябе занятак і адпачынак па душы!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик