Лепшыя артысты і выканаўцы раёна падарылі добры настрой астраўчанам
Канцэрт “Святочнае неба маёй Беларусі” сабраў ля летняга амфітэатра ў лесапаркавай зоне шмат людзей. Лепшыя артысты, калектывы, салісты і выканаўцы Астравеччыны на працягу дзвюх гадзін радавалі гледачоў звонкімі галасамі, папулярнымі песнямі ваенных і не толькі часоў, заварожваючымі рухамі і адточанай ігрой на музычных інструментах.
Сімвалічна, што праграма распачалася з аўдыёзапісу голаса Левітана пра нашу Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Народны ансамбль народных інструментаў “Скарбніца”, вакальныя групы і танцавальныя калектывы дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў, ансамбль “Польскае рэха Астраўца”, народны хор ветэранаў працы, трыа “Натхненне” і калектыў “Чаромушкі” з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, гімназісты, работнікі большасці сельскіх аддзелаў культуры і вольнага часу – і паслухаць, і паглядзець было на каго. Парадавала, відаць, і не адну мяне – мяркуючы, па апладысментах! – што астравецкая зямля багатая на таленты.
У канцэртную праграму вядучыя філігранна ўплялі звесткі пра развіццё нашага краю і горада, а таксама зрабілі кароткі экскурс па старонках гісторыі Астравеччыны.
Нагадаем, вечарам астраўчан і гасцей горада таксама чакае музычная праграмма. Сваімі песнямі гледачоў парадуюць ансамбль народнай песні “Кемяліна”, кавер-група “Вегас-бэнд” і тэатр “Рада”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.