Помніць Беларусь, помняць нашчадкі (+відэа)

10:02 / 06.05.2022

IMG_9541.JPG

З кветкамі, падарункамі, віншаваннямі і задорнай “Кацюшай” завіталі напярэдадні Дня Перамогі ўдзячныя нашчадкі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія жывуць на Астравеччыне.

Вайна… Гэты бязлітасны ненажэрны звер уварваўся ў жыццё мільёнаў мірных жыхароў, паглынаючы і знішчаючы ўсіх і ўсё на сваім шляху. Ён не шкадаваў ні старых, ні малых, ні хворых, ні здаровых, ні багатых, ні бедных – нікога.

Валянціна, замест таго, каб бегаць на танцы ды спатканні і атрымліваць асалоду ад непаўторнага юнацтва, пайшла санітаркай у шпіталь, дзе абмывала цяжкапараненых, пісала за іх лісты і трымала за руку, калі яны адыходзілі з гэтага свету.

Хіба былі ў чымсьці вінаватыя дзеці Соф’я, Еўдакія, Таццяна і дзве Ніны, якіх гвалтам забралі з бацькоўскай хаты, вывезлі ў незнаёмы край і пакінулі за калючым дротам, дзе яны засыналі і прачыналіся з адной думкай: “Ці дажыву я да заўтра?”

Нягледзячы на ўсе жахі і пакуты, яны перажылі вайну і цяпер з’яўляюцца прыкладам мужнасці і гераізму для нашчадкаў. І напярэдадні святаў да іх заўсёды спяшаюцца госці.

Перад Днём Перамогі да былых вязняў канцлагераў Еўдакіі Рыгораўны Сігалёвай, Соф’і Цярэнцьеўны Палуян, Ніны Іларыёнаўны Мілідовіч, Ніны Адамаўны Маргуж, Таццяны Нікіфараўны Волкавай і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціны Цітаўны Ярохінай завіталі прадстаўнікі райвыканкама, раённых саветаў дэпутатаў і ветэранаў, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райкама ГА БРСМ і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Еўдакія Сігалёва.JPG

Софя Палуян.JPG

Ніна Мілідовіч.JPG

Ніна Маргуж.JPG

Таццяна Волкава.JPG

Валянціна Ярохіна.JPG

Акрамя кранальных слоў і шматлікіх падарункаў, адрасатаў чакаў яшчэ і музычны сюрпрыз ад работнікаў сектара культуры – пад акампанемент няўрымслівага акардэона гучала задорная “Кацюша”. Трэба было бачыць вочы былых вязняў і ветэрана, у якіх адначасова адлюстроўваліся радасць і лёгкі сум. Трэба было чуць, як яны, час ад часу змахваючы здрадніцкую слязу, падпявалі разам з дзяўчатамі: “И бойцу на дальнем пограничье от Катюши передай привет!”

Нізкі паклон вам ад удзячных нашчадкаў! І доўгіх-доўгіх гадоў жыцця!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст:
Фото: Марина Мацкевич
Видео: Марина Мацкевич