Дні літаратурнага краязнаўства прайшлі ў Астраўцы

08:57 / 08.04.2022

Пра родную старонку падчас школьных канікул расказвалі юным чытачам у Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут праходзілі дні літаратурнага краязнаўства.

Дзеці завочна падарожнічалі па самых цікавых мясцінах раёна. Гервяты, Міхалішкі, Варняны… -- гэта толькі некаторыя кропкі маршруту.

Даведаліся маленькія чытачы пра знакамітых землякоў і тых, чый творчы ці прафесійны шлях звязаны з Астравеччынай: Казіміра Сваяка, Янку Быліну, Адама Мальдзіса, Генрыха Сянкевіча і іншых.

Расказалі ўдзельнікам дзён літаратурнага краязнаўства і пра наш горад, яго адметныя мясціны і архітэктуру; паказалі відэаролік пра прыроду і людзей нашага краю “Туризм без чемодана: едем в Островец”, а потым прапанавалі праверыць свае веды праз віктарыну і гульні.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.