Святы і памятныя даты 2-8 красавіка
11:03 / 03.04.2022
560 гадоў (1462) з часу, калі Марыяна Сангайла фундавала ў Варнянах будаўніцтва драўляных касцёла і плябаніі.
520 гадоў (1502) з часу першага пісьмовага ўспаміну пра маёнтак Ясень, уласнасць Алёны Андрэеўны Даўгірдаўны.
95 гадоў (1927) таму ў Малях у доме Вікенція Іванавіча Анімуцкага была адкрыта пачатковая школа.
35 гадоў (1987) з часу, калі Астравецкая ПМК-88 была рэарганізавана ў МПМК-158. Гэтая будаўнічая арганізацыя ўзвяла ў раёне тысячы квадратных метраў жылля, большасць аб'ектаў прамысловай і сацыяльнай інфраструктуры. У апошні час спыніла сваю дзейнасць.
СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА
125 гадоў (1897) з дня нараджэння Аляксандра Паўлавіча Сільмановіча, рэвалюцыянера, удзельніка Грамадзянскай вайны.
Нарадзіўся ў в. Жукойні Жалядскія. Член Камуністычнай партыі з 1917 года. Удзельнічаў у штурме Зімняга палаца ў Петраградзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў на кіруючых пасадах у Новасібірску і Растоўскай вобласці Расіі. У 1937 годзе скончыў сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў Маскве, працаваў дырэктарам розных саўгасаў.
Святы і памятныя даты
2 красавіка
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (дзяржаўнае свята)
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі (міжнароднае свята)
3 красавіка
Дзень геолага (прафесійнае свята)
Дзень нараджэння мабільнага тэлефона
4 красавіка
Дзень інтэрнэту (міжнароднае свята)
7 красавіка
Дабравешчанне (праваслаўнае рэлігійнае свята)
Сусветны дзень здароўя
8 красавіка
Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў (прафесійнае свята)
Міжнародны дзень цыганоў
Падрыхтавалі Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.