Фотафакт. Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Астраўцы

14:16 / 15.03.2022
625

Пашпарты і членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны актыўнай, матываванай і перспектыўнай моладзі раёна падчас усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ў Дзень Канстытуцыі.

Прадстаўнікі ўлады і розных сфер раёна, куды сённяшнія школьнікі, а заўтрашнія выпускнікі вузаў і каледжаў, магчыма, вернуцца працаваць, павіншавалі іх з двайным святам: Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і атрыманнем важнейшага  ў жыцці кожнага грамадзяніна дакумента – пашпарта.

Віншаванні першага намесніка старшыні райвыканкама Івана Карнілы, які курыруе сельскую гаспадарку, намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Бычко, пракурора Аляксея Тамчанка, намесніка галоўнага ўрача па сетцы цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Андрэя Дэрвіса, начальніка РАУС Дзмітрыя Місюка, ваеннага камісара Дзмітрыя Багуслаўскага, намесніка камандзіра гвардзейскага зенітнага ракетнага палка Івана Траянава, дырэктара СШ№3 Людмілы Сасноўскай гучалі святочна і шчыра. Кожны, хто падымаўся на сцэну, адчуваў, што ім ганарыцца родны раён, паважае і ўскладае вялікія надзеі. І верыцца, што яны спраўдзяцца, бо ў актывістаў школьнага жыцця, удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў, працоўных і прафілактычных акцый, валанцёраў, дыпламантаў розных конкурсаў і прызёраў алімпіяд  інакш быць не можа.

Не менш значным для падлеткаў стала атрыманне членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Завяршылася свята выступленнем аркестра Гродзенскай абласной філармоніі.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Яна Лаўрыновіч, вучаніца СШ №2 г.Астраўца:

– Дзень Канстытуцыі адзначаюць усе, аднак для такіх, як я, хто ў гэты дзень атрымаў пашпарт, гэта свята двайное і асаблівае. Атрымаць пашпарт – значыць зрабіць адказны крок насустрач будучыні, у якой, акрамя правоў, з'яўляюцца і новыя абавязкі. Адчуваю хваляванне і радасць: у мяне цяпер ёсць такі важны для дарослых дакумент! 

















Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений