Святы і памятныя даты 26 лютага – 4 сакавіка

10:17 / 28.02.2022
Сёлета адзначаецца

400 гадоў (1622) з часу, калі ў Жалядзях на ўзгорку сярод дубовага гаю кармеліты пабудавалі невялікі драўляны касцёл.
245 гадоў (1777) з часу, калі віленскі біскуп Ігнацый Якуб Масальскі заснаваў у мястэчку Гудагай парафію і аддаў яе пад апеку ордэна кармелітаў босых.
50 гадоў (1972) з часу, калі ў Астраўцы пачаў працаваць кандытарскі цэх райспажыўтаварыства.
45 гадоў (1977) з часу, калі ў калгасе імя Куйбышава на прамысловую аснову паставілі вырошчванне гародніны і кветак: цяплічны комплекс на 7 тысяч квадратных метраў размясціўся на ўскрайку в. Петраполь.
35 гадоў (1987) з часу стварэння народнага ансамбля народных інструментаў Астравецкай дзіцячай музычнай школы «Скарбніца». Званне народнага яму прысвоена ў 1999 годзе.

Святы

26 лютага – Усяленская бацькоўская субота (дзень памінання продкаў) у праваслаўных.
27 лютага – Міжнародны дзень палярнага мядзведзя. 
28 лютага (апошні дзень лютага) – Еўрапейскі дзень рэдкіх захворванняў.
1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. 
1 сакавіка – Сусветны дзень грамадзянскай абароны.
3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка.
2 сакавіка – Папяльцовая серада (пачатак вялікага посту) у католікаў.
4 сакавіка – Дзень беларускай міліцыі. 

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Текст: Главный администратор