Рэферэндум па Канстытуцыі: што гавораць галасуючыя на ўчастку №7

18:09 / 27.02.2022

Сёння асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ўчастку №7, што размешчаны ў СШ №3, мы пацікавіліся ў галасуючых, чаму важна прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.


Кацярына Урбановіч:

– Рэферэндум па Канстытуцыі – значная падзея для ўсёй краіны. Прыйсці і выказаць сваё меркаванне – грамадзянскі абавязак кожнага беларуса. Я ўважліва вывучала прапанаваныя змяненні ў Асноўны Закон, і рашэнне, якое выказала сёння ў бюлетэні, добра абдумана. Лічу, што кожны з нас і ўсе разам мы вызначаем будучыню Рэспублікі Беларусь.


Вячаслаў Папоў:

– Нельга заставацца ў баку, калі маем магчымасць выказаць меркаванне па пытанні, якое тычыцца не толькі краіны, але і кожнага беларуса. Трэба прыйсці і прагаласаваць. Хто павінен гэта зрабіць, калі не мы!


Сям’я Клімашэўскіх:

– Прыняць удзел у рэферэндуме вельмі важна, бо тым самым мы вызначаем шлях, па якім пойдзе Беларусь, а значыць, і жыццё людзей.

Не выпадкова мы прыйшлі галасаваць разам з дзецьмі (праўда, адзін член сям’і сёння адсутнічае) – бацькі павінны асабістым прыкладам выхоўваць адказных грамадзян, якія абавязаны выказваць сваю пазіцыю.

#референдум #конституция

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова