Як праходзіць галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі на ўчастку №7

17:37 / 27.02.2022

У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі назіраецца актыўнасць грамадзян.

Астравецкі ўчастак для галасавання №7 размешчаны ў сярэдняй школе №3 – і сёння туды ідуць і ідуць людзі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак: выказаць меркаванне наконт змяненняў Асноўнага Закону Рэспублікі Беларусь.

Часам на ўчастку нават утвараюцца чэргі. Гэта сведчыць аб актыўнасці астраўчан і іх жаданні аддаць свой голас. Атрымаўшы бюлетэнь, у кабінцы для галасавання адны хутка пазначаюць выбар, іншыя крыху затрымліваюцца. Калі бюлэтэнь адпраўлены ў урну для галасавання – грамадзянін з чыстым сумленнем пакідае ўчастак.

Кожнага чалавека члены камісіі і назіральнікі сустракаюць добразычліва. І развітваюцца таксама з добрымі пажаданнямі.

На ўчастку працуе выязны гандаль Ашмянскага мясакамбіната, дзе можна прадэгуставаць і набыць каўбасы і мяса, а таксама салодкія прысмакі.






#референдум #конституция

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова