Як праходзіць рэферэндум на Варнянскім участку для галасавання

16:33 / 27.02.2022

Да Варнянскага ўчастка для галасавання №8 адносяцца не толькі жыхары аграгарадка, але і бліжэйшых вёсак: крыху больш за 1200 чалавек.

– Удзельнічала ў розных кампаніях, але ў якасці старшыні камісіі ўпершыню. Гэта вельмі адказна і хвалююча, – адзначыла Алена Юркойць. – Рэферэндум праходзіць спакойна, людзі прыходзяць сем’ямі. Радуе, што многія аднавяскоўцы прагаласавалі датэрмінова.


Да тых, хто па стане здароўя ці нейкай іншай прычыне, не змог прыйсці на ўчастак, па іх просьбе 27 лютага члены камісіі з апламбаванай урнай завіталі самі.

Жыхарка вёскі Кярняны Яніна Юркойць, якая шмат гадоў адпрацавала загадчыкам мясцовай фермы, удзельнічае ва ўсіх рэферэндумах і выбарах.

– Мне ёсць з чым параўноўваць: раней людзі жылі нашмат горш і бядней, – заўважыла пенсіянерка. – Я прагаласавала за тое, каб у Беларусі было ўсё добра, каб моладзь працавала і вучылася. А нам, людзям старэйшага пакалення, застаецца толькі цешыцца і радавацца за іх.



#референдум #конституция

Текст:
Фото: Алёна Ганулич