Рэферэндум: на ўчастку №5 астраўчане галасавалі сем’ямі
Пакуль адны астраўчане яшчэ спалі, другія ўжо прагаласавалі: на астравецкім участку №5 шматлюдна з васьмі гадзін раніцы.
І калі спачатку ішлі жыхары старэйшага ўзросту, ужо праз гадзіну прачнуліся маладзейшыя – многія прыходзілі сем’ямі.
Першы галасуючы ў асноўны дзень рэферэндуму атрымаў падарунак, а дзяцей, якім бацькі даверылі апусціць запоўнены бюлетэнь у ўрну, старшыня камісіі частавала цукеркамі.
Рэферэндум, як і выбары, многія жыхары нашай краіны лічаць святам. Каб яно сапраўды адчувалася, пастараліся работнікі гандалю: на ўваходзе галасуючых сустракаюць прысмакі ад раённага аблспажыўтаварыства. А добры настрой на ўвесь дзень дорыць хор “Польскае рэха Астраўца”.
#референдум #конституция