Як праходзіць датэрміновае галасаванне на астравецкім участку №5

15:55 / 24.02.2022

Трэці дзень на ўчастку для галасавання №5 г.Астраўца назіраецца актыўнасць выбаршчыкаў. 

Датэрмінова галасуюць не толькі людзі пажылога і старэйшага ўзросту – хоць да гэтага ўчастка “прыпісаны” жыхары з многіх старэйшых вуліц Астраўца, але і моладзь са шматпавярховак аднаго з новых мікрараёнаў.

Пачынаючы з 10 гадзін, калі ўчастак пачаў работу, да стала членаў камісіі не “зарастала” народная сцяжынка.

З добрым настроем і добразычлівай усмешкай астраўчане апускалі бюлетэні ў скрыню для датэрміновага галасавання і з пажаданнем добрага дня адпраўляліся па далейшых справах.







#референдум #конституция
Текст:
Фото: Ольга Хотянович
Видео: Ольга Хотянович