Чаму важна прыняць удзел у рэферэндуме, разважае лейтэнант Яўген Міхно

13:00 / 24.02.2022

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праходзіць у краіне.

У адзін з дзён на свой выбарчы ўчастак завітаў намеснік начальніка пагранічнай заставы “Лоша” Яўген Міхно, у якога мы пацікавіліся, чаму ён вырашыў прыняць удзел у галасаванні.

– Са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі пазнаёміўся адразу ж, як яны з'явіліся ў адкрытым доступе. Абмяркоўвалі іх з салдатамі. Дзеючую Канстытуцыю ўсе ведалі, заставалася толькі пазнаёміцца з новым праектам і вызначыцца з выбарам.

Кожны ваеннаслужачы нашай пагранічнай заставы і ўвогуле ведамства, лічу, падтрымае развіццё нашай краіны, наша заканадаўства і змяненні ў Канстытуцыі.

У Асноўным Законе з'явілася многа новых артыкулаў. Кожны з іх важны і, я ўпэўнены, паўплывае на развіццё нашай краіны, яе незалежнасць і суверэнітэт.

Сёння кожны грамадзянін, кожны беларус, хто хоча, каб наша дзяржава была квітнеючай, развівалася, заставалася незалежнай, павінен зрабіць унёсак у яе развіццё і працвітанне. У тым ліку, прыняўшы ўдзел у рэферэндуме і выканаўшы грамадзянскі абавязак.


#референдум #конституция


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич