Датэрміновае галасаванне працягваецца на Астравеччыне

12:51 / 23.02.2022

Актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі на выбарчым участку №2, які знаходзіцца ў Астравецкім доследным лясгасе.

З ранку на ўчастак ідуць гараджане, каб зрабіць свой выбар.

– Шматлюдна было і ўчора, і сёння, – адзначыла член камісіі Алена Стакун. – Галасаванне праходзіць актыўна: грамадзяне прыходзяць аддаць голас не толькі па адзіночцы, але сем’ямі і нават цэлымі пад’ездамі. Многія даўно вызначыліся з выбарам, таму вырашылі не чакаць нядзелі. Дарэчы, прыемна, што большасць прыходзяць з пазітыўным святочным настроем.





#референдум #конституция

Текст:
Фото: Марина Мацкевич