Віктар Вайцюль пляце з лазы кошыкі
З вырабамі таленавітага земляка Віктара Вайцюля, у руках якого ажывае лаза, знаёміліся рытанскія дзеці на ўроку радзімазнаўства ў мясцовай бібліятэцы.
Свет захапленняў Віктара Іванавіча – незвычайныя кошыкі рознага памеру і прызначэння.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць патрымаць вырабы з лазы ў руках і пазнаёміцца з тэхналогіяй стварэння плеценых шэдэўраў. Працэс гэты складаны, але вельмі цікавы. Летам мужчына нарыхтоўвае матэрыял, а зімовымі вечарамі апрацоўвае яго і пляце.
Віктар Вайцюль кожную вольную хвілінку стараецца прысвяціць любімай справе.
Мужчына самастойна асвоіў розныя тэхнікі. Пачынаў з простых кашоў для грыбоў і ягад, спрабаваў плесці маленькія кошычкі для дзетак, аздобленыя дэкорам, а ідэі па афармленні падглядваў у інтэрнэце. Мара Віктара Іванавіча – навучыцца плесці мэблю.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
раённая бібліятэка.