Як рыхтуюць тэхніку да яравой сяўбы ў КСУП “Гудагай”
15:28 / 03.02.2022
У дзень майго прыезду першы дзень як выйшаў з адпачынку герой палёў і шматлікіх рэпартажаў «раёнкі» сейбіт Пётр Сяргей, які ў гаспадарцы займаецца гэтай справай без малога 35 гадоў.

Механізатар неаднойчы трапляў у лік прызёраў раённага прафесійнага конкурсу аратых і прызнаваўся лепшым на адвозцы зялёнай масы. Чацвёрты сезон мужчына будзе шчыраваць у полі на сучасным глебаапрацоўчым агрэгаце – за гэты невялікі прамежак часу засеяў каля 10 (!) тысяч гектараў.
– Цяпер мяняю расходнікі: «зубы» на лапах, загартачы, апорныя калёсы, – тлумачыць Пётр Сяргей. – Значны плюс гэтай машыны ў тым, што пасеў – стужкавы, а не сашніковы. Вясной, як глянеш на зялёныя пасевы, душа радуецца: радочкі роўненькія, бы на падбор!
Па словах загадчыка механічных майстэрняў Івана Барадынкі, праблем з запчасткамі не ўзнікае: усё патрэбнае для рамонту сельгастэхнікі КСУП «Гудагай» набывае своечасова і за ўласныя сродкі.

– Прычапныя агрэгаты – бараны, плугі і іншае – захоўваюцца на спецыяльнай пляцоўцы, якую забетаніравалі 2 гады назад, – тлумачыць Іван Барадынка. – Перад новым годам набылі кормаўборачны камбайн «Ягуар», трактар і ёмістасці для перавозкі сянажнай і сіласнай масы, раскідвальнік арганікі.
– Патрэбныя для рамонту прычапной тэхнікі, глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў запчасткі мы набылі яшчэ ў лістападзе-снежні мінулага года, часткова нешта дакупілі ў пачатку студзеня, – да размовы далучыўся галоўны інжынер КСУП «Гудагай» Павел Гваздоў.
– Рамонтам самаходнага апрысквальніка будзе займацца гродзенская фірма «Белрасаграсервіс» – яны нас абслугоўваюць. Больш напружаным будзе люты: падфарбаваць, падчысціць – адным словам, навесці апошнія штрыхі, – працягвае галоўны інжынер. – Па графіку 1 сакавіка ўвесь задзейнічаны на вясенне-палявых работах аўтапарк будзе праходзіць дзяржаўны тэхагляд.

Зазначу, гудагайцы з восені на захаванне машыны і агрэгаты ставяць падрыхтаванымі.
Плануецца, што вясной у поле ў КСУП «Гудагай» будуць працаваць 3 магутныя пасяўныя глебаапрацоўчыя комплексы, 13 культыватараў, каля 3 плугоў. Уся тэхніка эксплуатавацца не будзе: такой патрэбы няма. Думаецца, што механізатары КСУПа, як і заўсёды, правядуць пасяўную кампанію на «выдатна». Балазе, усе перадпасылкі для гэтага ёсць.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.