Якім было надвор’е ў першы тыдзень лютага ў розныя гады
13:00 / 01.02.2022
«Прыйдзе люты – спытае, як абуты», «Сонца – на лета, зіма – на мароз» – такія прыказкі прыдумалі ў народзе для характарыстыкі апошняга месяца зімы.
Але, калі аналізаваць шматгадовыя назіранні за надвор’ем, можна сказаць, што для лютага, як і для зімы ўвогуле, падыходзяць радкі з папулярнай некалі песні – «А за акном – то дождж, то снег…»
«Пытаўся, як абуты» люты ў 2012 годзе – тады сярэдняя тэмпература першага тыдня месяца склала –160С. У гэтую пару, як засведчыў Станіслаў Памецька, на тэрыторыі Астравеччыны панаваў антыцыклон Арктыка і ў перыяд з 27 студзеня да 5 лютага слупок тэрмометра апускаўся да мінус 30-340С.
Холадна было і ў 1991 годзе: па звестках Стэфана Рамэйкі, тады сярэдняя тэмпература першага тыдня склала –110С. У 1996 годзе было не толькі марозна – раніцай 7 лютага 29 градусаў ніжэй нуля, а сярэдняя тэмпература склала мінус 8,50С, – але і снежнай: «На полі да паўметра снегу», – пісаў Стэфан Рамэйка. У 2006 годзе ўслед за марозным студзенем прыйшоў такі ж люты:
«Першага лютага капалі дол па нябожчыку, – запісаў Рамэйка. – Зямля прамерзла да 2-х метраў». Ніжэй за мінус 9 градусаў была сярэдняя тэмпература ў першы тыдзень лютага ў 2003 і 2005 гадах.
А вось у 2002 годзе пачатак лютага выдаўся незвычайна цёплым: 3,4 і 6 лютага днём было 10 градусаў з плюсам, сярэдняя тэмпература тыдня склала +4,60С. Плюсавым быў пачатак лютага ў 1990 годзе – +30С, у 2004 – +2,10С, 2016 – +2,70С, а таксама ў 1992-м, 1995-м, 2000-м, 2008-м, 2011-м, 2013-м, 2019-м, 2020-м гадах.
Народныя прыкметы
*Калі люты марозны і сухі, то жнівень будзе гарачы.
*Наколькі высокія ў лютым гурбы – настолькі высокімі будуць травы ўлетку.
*Якое надвор’е 6 лютага – такой будзе і вясна.
*Доўгія ледзяшы на даху абяцалі доўгую вясну.
Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі