Рыбакі з трох раёнаў змагаліся за зімні трафей
Іх цярплівасці можна пазайздросціць, апантанасць выклікае павагу, а радасць ад улову нагадвае дзіцячае захапленне. У мінулыя выхадныя заўзятыя аматары зімняй рыбалкі сабраліся на Янаўскім вадасховішчы, каб паўдзельнічаць у міжраённых спаборніцтвах па лоўлі рыбы на мармышку сярод арганізацыйных структур рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Арганізатарам незвычайных спаборніцтваў садзейнічала і надвор’е, падціснуўшы на мароз, каб лёд быў трывалым і бяспечным для ўдзельнікаў. Паколькі турнір з’яўляецца міжраённым, пазмагацца за найбольш важкі ўлоў прыехалі рыбакі з Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў.
– Гэты этап з’яўляецца адборачным для абласных, а пасля і рэспубліканскіх спаборніцтваў, – адзначыў дырэктар Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Андрэй Праскін. – Дарэчы, каманда Рэспублікі Беларусь брала прызавыя месцы на чэмпіянатах свету па рыбнай лоўлі і займае трывалыя пазіцыі ў міжнародным рэйтынгу.
Пасля аб’яўлення старта ўдзельнікі з бурамі наперавес разышліся па адведзеных месцах. Для таго, каб злавіць сваю “рыбку ўдачы”, камандам было адведзена 3 гадзіны. На першы погляд здаецца, гэта ж столькі часу! Аднак за любімым заняткам, які да таго ж патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі і спрыту, хвіліны праносяцца імгненна, і не паспелі ўдзельнікі “азірнуцца”, як трэба было ўжо ісці ўзважваць трафей.
Пераможны ўлоў, вагой у адзін кілаграм 945 грамаў, аказаўся ў астраўчан. Мясцовыя рыбакі сталі лепшымі таксама і ў асабістым заліку. Уладзімір Івашкевіч, Дзмітрый Весялоў і Дзмітрый Качан занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна. Яны былі ўзнагароджаны Дыпломамі і атрымалі падарункі.
1 месца
2 месца
3 месца
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.