На дні інфармавання ў КСУП “Гервяты” абмеркавалі дапаўненні і змяненні Канстытуцыі

14:27 / 21.01.2022

IMG_6365.JPG

Бадай што самай абмяркоўваемай тэмай апошніх тыдняў стаў праект Канстытуцыі. Змяненні і дапаўненні ў Галоўным Законе нашай краіны разгледзелі на дні інфармавання насельніцтва ў КСУП “Гервяты”. Дарэчы сказаць, у сельгаспрадпрыемстве іх ўжо абмеркаваў прафсаюзны актыў гаспадаркі.

Намеснік дырэктара КСУП “Гервяты” Алена Сцефановіч нагадала прысутным, што вынесеная на рэферэндум Канстытуцыя складаецца з 9-ці раздзелаў і 148-мі артыкулаў – за яе аснову былі ўзяты палажэнні дзеючай.

IMG_6362.JPG

– У прэамбуле Галоўнага Закона падкрэсліваецца важнасць захавання нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый, – адзначыла Алена Рыгораўна. – Беларусь – маладая дзяржава, але ў нас ёсць нацыянальная ідэя, гераічнае мінулае і працавітыя людзі. Выбраць правільную стратэгію далейшага развіцця нашай краіны мы павінны разам на рэферэндуме.


#конституция #референдум




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алена Ганулич