Пераможцы навагодняга конкурсу «Цацкі з гісторыяй»

16:08 / 01.01.2022
867

Аб’яўляючы навагодні конкурс “Цацкі з гісторыяй”, мы крыху хваляваліся: ці адгукнуцца чытачы, ці ёсць ім што расказаць і ці захочуць падзяліцца запаветным?

Халяванні былі марнымі. На конкурс прыйшло 11 гісторый, самых розных: вясёлых, сумных, настальгічных, чароўных… Кожная з іх – непаўторная, асаблівая, выбраць лепшыя было вельмі складана, і думкі членаў журы раздзяліліся.

Тым не менш, у выніку скрупулёзнага падліку галасоў аказалася, што пераможцай стала школьніца Ангеліна Александровіч – віншуем вучаніцу СШ №1!

На 2-м месцы – гісторыя пра Дзеда Мароза, якую даслала наш пастаянны аўтар і ўдзельнік рэдакцыйных конкурсаў Аляксандра Працута.

А на 3-м месцы– адразу 2 канкурсанты. Аднолькавую колькасць балаў набралі расповед пра папугая з афрыканскай пасылкі Марыі Васілёнак і цацкі з куфэрка Ганны Мілашэвіч.

Сёння мы друкуем гісторыі пераможцаў. А ў студзеньскіх нумарах “Астравецкай праўды” з’явяцца ўсе астатнія – спадзяёмся, вы не забыліся выпісаць раённую газету?

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прэміі.


Шишка                        

В прошлом году я решила украсить ёлку красными шарами и бантами – получилось ярко, нарядно, стильно. Но бабушке что-то не понравилось, она сказала, что моя ёлка без души. Я расстроилась…. Тогда бабушка принесла старую, с кое-где облупившейся краской невзрачную стеклянную шишку, покрытую серебряной пылью.

–Ты не смотри, внученька, что эта шишка неброская и старенькая – она очень мне дорога.

И бабушка рассказала историю.

– Моё детство пришлось на голодные послевоенные годы. Для нас, тогдашних мальчишек и девчонок, как и для вас сегодня, любимым праздником был Новый год. Ёлку мы украшали бумажными цепочками, гирляндами из цветной ткани, фигурками из печёного теста. Однажды мы, дети, решили, что ёлочку нужно украсить живыми шишками. По протоптанной в снегу дорожке пошли в лес. Шишки росли высоко, пришлось их сбивать. Мы увлеклись, зашли вглубь леса. И тут началась метель. Тропинку замело в мгновение ока. Мы спрятались под ёлкой. Метель только усиливалась, мы не могли понять, в какую сторону идти. Думали, что никто нас не найдет и мы замёрзнем в лесу. Но родители подняли тревогу. На поиски с факелами вышла вся деревня. Нас нашли, отогрели, привели домой, напоив горячим малиновым чаем. Мы уснули и спали до  обеда. А когда проснулись, то увидели на нашей ёлочке настоящие стеклянные игрушки – золотые шишки, покрытые серебряной пылью. Их было пять – как и нас, искателей приключений. Радости не было предела! Стеклянные ёлочные украшения стоили дорого, но отец одолжил денег, съездил в город и купил эти шишки. Каждый из нас во взрослую жизнь взял с собой одну из них – как реликвию.

Я осторожно взяла из рук бабушки шишку и повесила её в центр ёлки. Она показалась мне более красивой, чем весь современный праздничный декор.

Ангелина АЛЕКСАНДРОВИЧ, ученица 6 «Б» класса СШ №1


Папугай

Набліжаўся 1963 год. Я на той час хадзіла ў 3 клас, малодшая сястра была першакласніцай.

24 снежня хоць і рабочы дзень, але бацькі раней звычайнага вярнуліся з працы. Тата пайшоў у бліжэйшы лясок па ёлачку, мама занялася гаспадаркай і кухняй. Раз-пораз мы выбягалі ў сенцы, каб патузаць галінкі прамерзлай ялінкі, пакуль ішла падрыхтоўка святочнай вячэры. Ніхто не пачынаў яе з першай зоркай – за стол сядалі, калі ўсе вярталіся з лазні. Гэты перадсвяточны рытуал быў абавязковым для нашых аднавяскоўцаў.

…Мы разрываліся між кутком, дзе тата ўстанаўліваў ялінку, і сталом, які мама, заслаўшы белы абрус паверх духмянага сена, устаўляла талеркамі са смажанай рыбай, селядцамі, «вушкамі» з макам ды грыбамі, пакідаючы найсмачнейшыя клёцкі з макам на канец вячэры. 

Разамлеўшы ад усёй гэтай смакаты, мы імгненна абуджаліся, калі мама нарэшце гаварыла: «Ну, хто ёлку будзе строіць?» 

Жадаючымі былі ўсе! З пажоўклай «пушкі», што прастаяла на гарышчы амаль год, з’яўляліся цацкі – любімыя, чаканыя. Хоць былі яны з сённяшняга пункту гледжання вельмі сціплымі: невялікія бліскучыя шарыкі, вавёркі, совы, шышкі… Было некалькі асабліва прывабных: цёмна-вішнёвыя ромбікі, пасыпаныя выпуклымі сняжынкамі; жоўты бліскучы кошык з кветкамі… І ўнікальны, не падобны ні на што іншае папугай! 

На верхавінцы ялінкі ў нас заўсёды вісеў анёл, якому мама кожны год рабіла новую «сукню» з гафрыраванай паперы. Асвятлялася навагодняя лясная госця маленькімі рознакаляровымі свечкамі, што прымацоўваліся да галінак бляшанымі падсвечнікамі-прышчэпкамі. 

…Наш папугай выглядаў дзіўна: вертыкальны, высокі, ён прымацоўваўся на галінку таксама з дапамогай прышчэпкі – і нібы стаяў на адной назе. З моцнай чырвонай дзюбай, злымі чорнымі вачыма, яркімі жоўта-зялёнымі доўгімі крыламі, шурпаты, у бугарках-пёрках, ён выглядаў замежным турыстам на нашай просценькай ёлачцы. 

Менавіта папугай натхніў нас на неверагодную для таго часу выдумку. Была ў нас «суперніца» – аднакласніца малодшай сястры. Яна нарадзілася ў «Карэі» – Карэліі, куды выязджалі па вярбоўцы яе бацькі. Дзяўчынка сваім «замежным паходжаннем» вельмі ганарылася, задавалася, і мы з сястрой вырашылі адпомсціць. Назаўтра ў школе расказалі, што нам з Афрыкі ад родзічаў прыйшла пасылка з апельсінамі і з амаль сапраўдным папугаем! Калі хто не верыць, можа паглядзець: папугай сядзіць на ёлцы. А апельсіны – якіх, вядома ж, вясковыя дзеці ніколі ў жыцці не тое што не каштавалі, але і не бачылі, – мы нібыта з’елі. Вельмі смачныя! 

У той дзень гераінямі дня былі, вядома ж, мы з сястрой – усе нам зайздросцілі, а некаторыя нават прыбягалі да нас дахаты палюбавацца папугаем. 

…І не магло ў той час нават прысніцца, што некалі давядзецца не толькі паласавацца рознымі экзатычнымі фруктамі, але і пабываць у тых цёплых краінах, дзе растуць апельсіны і жывуць папугаі з яшчэ больш яркай афарбоўкай, чым з ялінкі нашага дзяцінства.

Марыя ВАСІЛЁНАК, п. Гудагай.


Дед Мороз

Дед Мороз был сделан из ваты, а лицо – из папье-маше и расписано красками. Одет в белую шубу, воротник и рукава усыпаны блёстками. Из-под шубы виднелась красная рубаха, подвязанная поясом, и серые штаны, на ногах – белые валенки. В правой руке – посох, в левой – красный мешок. 

Он лежал на дне большой коробки, завёрнутый в газеты, которые со временем пожелтели и местами порвались. Дед Мороз был старый. Но он хорошо помнил, как попал в эту семью в начале 70-х лет прошлого века. Однажды девочка пригласила на день рождения своих воспитателей детского сада. Родилась она перед Новым годом, и подарили ей фигурку Дедушки Мороза. Малышке очень понравился подарок, ведь ни у кого не было своего личного волшебника! 

Время шло, девочка взрослела, но новогодний чародей всё так же из года в год занимал почётное место под ёлкой и продолжал исполнять мечты – занимался этим почти полувека. Его когда-то белоснежная шуба местами продырявилась и стала сероватой, блёстки потускнели, румянец на щёках побледнел… 

…Дедушка Мороз считал свою жизнь по новогодним ёлкам. Коробку снимали со шкафа, раскрывали, бережно доставали стеклянные игрушки, которые находили привычные места на еловых ветках.

– Мам, пап, смотрите: избушка! Пусть это будет домик Деда Мороза!

– Ой, белочка! Давай повесим её возле шишки – она же их любит, правда, мам?

– Пап, у шарика проволока оборвалась, почини, пожалуйста. И гирлянды проверь.

Дед Мороз знал все игрушки. Над ним, ближе к верхушке, в еловых ветках прятались стеклянные часы, которые всегда показывали без пяти двенадцать. Чуть пониже располагались расписанные вручную мальчик-Новый год и девочка-Снегурочка. Дальше по веткам прыгала белка. Ближе к Дедушке Морозу развешивали шишки и сосульки – они напоминали, что сказочный волшебник живёт в лесу. Сверкали новогодние огоньки.

Как только ёлка была украшена, дети, мальчик с девочкой, по очереди трогали мешок Деда Мороза и шептали новогодние желания. Так начиналась очередная новогодняя жизнь.
Шли годы… Однажды в декабре коробку с игрушками достали, пересмотрели, выбросили несколько разбитых. Когда дошла очередь до потрёпанного волшебника, ему показалось, что жизнь его заканчивается: не будет больше ярких новогодних огоньков, часов, готовых начать новую жизнь, детского шёпота о самом заветном…

– Мам, давай оставим Дедушку! Пусть и наши дети увидят, какой у нас с братом в детстве был Дед Мороз.

Ватную фигурку аккуратно достали из газетной обёртки, отёрли от пыли и поставили под ёлку.
 
Дедушка открыл глаза: он был всё в том же доме. Только мальчик с девочкой стали взрослыми, у них уже были свои дети. Искусственные ветки новой ёлки не пахли лесом и смолой, как прежде, – но и не кололись, не засыпали хвоей его шубку! Исчезли стеклянные сосульки и шишки – ёлку украшали круглые шары. Дед Мороз со страхом посмотрел вверх – и… Часики, мальчишка и девчонка были на своих местах! Они весело подмигнули ему и блеснули отражением новогоднего огонька.

– Дети, а знаете, если потрогать мешок Деда Мороза и прошептать ему на ушко новогоднее желание, то оно обязательно сбудется! 

И в тот же миг с обеих сторон послышался шёпот: «Хочу машинку на пульте управления…», «Хочу набор юного следователя…», «Тобота…»

«Вот она, новая жизнь… Или всё же старая?» – радостно подумал Дед Мороз.

Александра ПРАЦУТО.


Цацкi майго дзяцiнства

Ёлачныя цацкі – адзін з сімвалаў галоўнага свята года. У кожным доме іх беражліва захоўваюць – хто ў старым чамадане, хто – у кардоннай каробцы.

У нас сховішча ёлачных цацак – само па сабе каштоўнасць. Яны складзены ў куфэрак, сплецены з саломы і лыка шмат гадоў таму – ён старэйшы, чым я!

У куфэрку шмат цацак. Некаторыя куплялі мае бацькі, іншыя – я, імкнучыся парадаваць сваіх дзяцей. 

Самымі дарагімі для мяне з’яўляюцца ёлачныя ўпрыгожанні з майго дзяцінства – амаль што мае равеснікі. На жаль, іх засталося няшмат: шкло – далікатная рэч. Тым не менш, яны невялікая часцінка тых далёкіх дзён, калі Новы год здаваўся шчаслівым чарадзействам. Тата і мама ўпрыгожвалі ёлку цукеркамі, баранкамі, самаробнымі цацкамі. А купленыя ў магазіне цацкі, яркія і прыгожыя, здаваліся сапраўдным цудам! Электрычных гірляндаў тады не было – бо не было і электрычнасці. На ёлках запальвалі свечкі.

…Я любавалася прыгожа ўбранай ёлкай, разглядвала развешаныя на ёй цацкі – і радасць чакання чарадзейства перапаўнялі ўсю маю істоту!

Цяпер усе святы сталі для мяне больш будзённымі, звычайнымі. І толькі гэтыя старадаўнія ёлачныя цацкі, некаторым з якіх ужо больш за 60 гадоў, якія я дастаю напярэдадні Новага года са старадаўняга саламянага куфэрка, нагадваюць мне дзяцінства і радаснае хваляванне ў прадчуванні свята.

Ганна МІЛАШЭВІЧ,  в. Страча.




 

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений