Чытачы дзіцячай бібліятэкі сустракалі Новы год

15:00 / 29.12.2021

Дзіцячая бібліятэка праводзіла цікавыя і вясёлыя гульні, квэсты, конкурсы. Актыўныя наведвальнікі ведалі, што тут працуе казачная гасцёўня «Волшебсто Нового года».

Спачатку маленькія чытачы дапамаглі бібліятэкарам зрабіць навагоднія інтэр’ер і выставы, а падчас гэтага занятку ўзгадалі святочныя традыцыі.

А потым усе госці бібліятэкі траплялі у казку. Больш за ўсё дзецям падабалася ўдзельнічаць у квэсце «Дзе ты, Дзед Мароз?». Ацанілі чытачы і мульт-парад «Зимних сказок хоровод» з навагоднімі мульцікамі і караоке.

Зусім нечакана да цікаўных і дапытлівых маленькіх астраўчан завітваў сапраўдны казачны герой – Тыгр. Ён знаёміўся са школьнікамі, віншаваў іх з Новым годам і прапаноўваў пагуляць. Дзеці адгадвалі загадкі, шукалі пад ёлачкай сюрпрызы, фатаграфаваліся.

Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў прыз і цукеркі. А Тыгр запрасіў дзяцей прыходзіць у бібліятэку, каб гуляць, чытаць і сябраваць.




Ганна КЕРЭЛЬ, дзіцячая бібліятэка.

Текст: Главный администратор