Тыгр з дзіцячай бібліятэкі завітаў у карэкцыйны цэнтр

09:08 / 24.12.2021

Дабрачынную акцыю «Рождество – время чудес» падрыхтавала Астравецкая дзіцячая бібліятэка для выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра.

Да дзяцей бібліятэкары прыйшлі не адны, а з сімвалам надыходзячага года – Тыграм. Казачны герой пазнаёміўся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, павіншаваў іх з Калядамі, Новым годам, запрасіў прыязджаць у бібліятэку, дзе шмат казак, цацак, праводзяць вясёлыя мерапрыемствы. Дзеці абдымаліся з Тыграм, фатаграфаваліся, смяяліся.

Ад бібліятэкараў выхаванцы атрымалі падарункі.




Ганна КЕРЭЛЬ, дзіцячая бібліятэка.

 

Текст: Главный администратор