Прыйшла зіма, а канькоў і лыжаў няма? Ёсць выйсце – у Астраўцы працуюць пункты пракату

10:00 / 20.12.2021

Актыўна адпачываць на свежым паветры раюць медыкі і аматары здаровага ладу жыцця. Паколькі зіма ўжо радуе нас снегам і марозам, значыць, самы час даставаць лыжы, канькі, санкі і іншыя прылады для вясёлых зімовых забаў. Калі ж у вас няма на чым катацца, інфармуем, што ўсё неабходнае можна знайсці ў пунктах пракату.

Узяць лыжы і канькі можна кожны дзень на АСК “Стадыён” (вуліца Паркавая, 8) з 10.00 да 22.00, а ў буднія дні таксама ў Астравецкім ФСК (вуліца Камсамольская, 7а) з 8.00 да 17.00. Працуе пракат лыжаў і ў Астравецкім ФАК (вуліца Кветкавая, 4) – штодзень з 10.00 да 22.00.

Акрамя гэтага пракат зімовага спартыўнага інвентару дзейнічае і ва ўстановах адукацыі. Такім чынам для карыснага адпачынку на свежым паветры няма перашкод, галоўнае – жаданне.

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: