Анастасія Ляховіч з Альхоўкі другі год запар атрымала шанс выступіць на “Славянскім базары”
Юная спявачка Анастасія Ляховіч (на фота – першая злева) з Альхоўкі зноў атрымала шанс выступіць на “Славянскім базары” – дзяўчына прайшла на рэспубліканскі этап міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”.
Нагадаю, летась Насця таксама ўдзельнічала ў адборы і трапіла ў пяцёрку лепшых выканаўцаў Гродзенскай вобласці. Сёлета дзяўчына зноў вырашыла пазмагацца за магчымасць выступаць у Віцебску. І, нягледзячы на ўсе перашкоды – у гэтым годзе ў яе ламаўся голас, а перад конкурсам Насця хварэла – наша зямлячка ў чарговы раз скарыла абласное журы чароўным голасам, абаяннем і харызмай. Яна выканала дзве песні: на беларускай мове “Бяжы” з рэпертуара гурта NaviBand і на англійскай – “Muse” Can’t Take My Eyes Off You.
– Хоць гэта не першы вопыт выступлення на конкурсе, мы з Насцяй усё роўна вельмі хваляваліся, – расказала кіраўнік дзяўчыны Ганна Уласік. – Дарэчы, журы ўзначальвала спявачка Zina Bless, якая прадстаўляла Беларусь на “Еўрабачанні-2019”. Перад праслухоўваннем яна правяла з удзельнікамі сумесную распеўку, жартавала і ўсяляк іх падбадзёрвала – дзеці былі ў захапленні. Што тычыцца выступлення Насці, то яна выканала ўрывак адной песні, урывак – другой, а пасля Zina папрасіла яе праспяваць акапэльна і хутка спыніла, адзначыўшы, што ёй усё зразумела. Калі пачалі аб’яўляць пяцёрку лепшых выканаўцаў, якія прайшлі на рэспубліканскі адбор, усе затаілі дыханне. Аб’явілі прозвішча Насці – і эмоцыі проста выбухнулі. Мы вельмі задаволеныя, што зноў скарылі гэтую вяршыню і ўдзячныя ўсім, хто падтрымліваў і дапамагаў. Цяпер будзем старанна рыхтавацца далей.
У чарговы этап конкурсу таксама прайшлі юныя спевакі з Ліды, Ваўкавыска і Смаргоні. Мы ж віншуем нашу зямлячку і жадаем скарыць сцэну Віцебскага амфітэатра.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.