Да 100-годдзя дзяржстраха: 3 дзясяткі страхавых гадоў Галіны Лукашэвіч
На размеркаванні ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме, дзе Галіна вучылася па спецыяльнасці «дзяржаўнае страхаванне», паміж Свіслаччу і Астраўцом яна выбрала апошняе.
– Не ведаю, чаму, – паціскае плячыма жанчына. – І разумела ж, што да Свіслачы бліжэй, дабірацца лепш…

Ехала на аўтобусе разам са старэйшай сястрой, якая не адпусціла адну. Пасялілі Галіну на кватэру ў невялічкім дамку, які стаяў на месцы магазіна «Родны кут», які карэнныя жыхары памятаюць як «Івушка».
– Вокны былі так нізка, што праз іх былі бачны толькі ногі прахожых, – успамінае Галіна Ільінічна. – А ў адным пакоі нас месцілася па 4-5 чалавек.
Аднак праз некалькі дзён страхавы агент Ядвіга Грамбоўская прапанавала дзяўчыне перасяліцца на вуліцу Прамысловую, таксама кватаранткай. Умовы там былі лепшыя.
Першыя крокі
Спачатку малады спецыяліст працавала ўчастковым інспектарам, пазней ёй прапанавалі месца эканаміста, а ў студзені 1978 года – галоўнага бухгалтара.
Зразумела, прасоўванне па кар’ернай лесвіцы патрабавала кваліфікацыі – па сямейных абставінах атрымаць вышэйшую адукацыю жанчына не магла, таму перыядычна «падвучвалася» на курсах у Мінску.
У асноўным у 80-я гады астраўчане страхавалі жывёлу: кароў, свіней і бараноў.
З кабінета – на сяло
Не паспела малады спецыяліст асвоіцца, як начальнік, ім тады быў Мікалай Чугуноў, пасадзіў яе на матацыкл і павёз на раён.
– Першы выезд быў у Дравянікі. Даў начальнік квітанцыі ў рукі – і наперад, страхаваць, – усміхаецца Галіна Лукашэвіч. – Мабыць, людзі мяне шкадавалі, бачачы ў вачах страх, – страхавалі ўсё, што прапаноўвала ім. А пасля работы аказалася: не ведаю, як да Астраўца дабірацца. Вярталася праз лес пехатой – так страшна было!
Канешне, тэхналогіі таго часу з сённяшнімі не параўнаць: усё, чым карысталіся 40 гадоў таму, – арыфмометры і лічыльнікі. А доўгія калонкі лічбаў падбівалі ўручную.
Пераезды
Ветэран страхавой сферы раёна часта ўспамінае калектыў і 8 начальнікаў, якія змянялі адзін аднаго за час работы ў арганізацыі. Больш за ўсё працавала пад кіраўніцтвам Рамуальда Гайдановіча, на адпачынак праводзіла ўжо Гелена Варановіч.
Інспекцыя дзяржстраха, калі туды на працу прыехала Галіна, знаходзілася ў будынку старога медвучылішча, якое было на месцы кінаканцэртнай залы «Астравец», – арганізацыя займала ўсяго 2 пакойчыкі, а працаўнікоў было шмат.
– Будынак гэты быў падобны на барак, – успамінае жанчына. – Аднойчы я так запрацавалася, што мяне там зачынілі. Тэлефонаў не было – вызваліць няма каму. За акном ішлі танцы – быў вечар суботы, музыка так грымела, што сцены трэсліся. А я за сталом, на стуле спала… Раніцай калега, з якой мы разам жылі на кватэры, адчыніла дзверы – здзівілася, чаму я не прыйшла дахаты, і адправілася шукаць.
Што добра запомнілася Галіне Ільнічне, дык гэта частыя пераезды: свайго будынка інспекцыя дзяржстраха не мела, таму даводзілася арандаваць памяшканні. Так, з медвучылішча страхаўшчыкі пераехалі туды, дзе была старая пошта (цяпер там знаходзіцца землеўпарадкавальная служба). Затым сядзелі ў будынках райсабеса, райсельэнерга, МБА (межкалгаснай будаўнічай арганізацыі. – Заўв. аўт.), быткамбіната. І толькі ў 2002 годзе атрымалі свой будынак – цагляны, двухпавярховы – на вуліцы Кастрычніцкай.
– Колькі тут было месца! Зажылі свабодна! – смяецца ветэран працы.
Каля будынка райсабеса: калектыў на чале з Р.Гайдановічам атрымаў за добрую працу пераходны вымпел (1980-я гады)
З асабістага
Разам з фінаддзелам дзяржстрах пабудаваў кватэры на вуліцы Валадарскага. У адной з трохпакаёвак Галіне выдзелілі пакой на 8 квадратных метраў. Невялічкі – але свой! Радасці дзяўчыны не было канца.
– З вёскі, дзе жылі, мы нікуды не выязджалі. Сямёра дзяцей у сям’і, існавалі разам у маленькім хатнім сусвеце – і нам было добра. Хоць пракарміць нас маме было складана, ад прапановы забраць дзяцей у інтэрнат, каб мы былі сытыя і апранутыя, яна адмовілася. Таму ў мяне было найвялікшае шчасце, калі пачала сама зарабляць. А калі і жыллё ў Астраўцы атрымала, нават думкі аб пераездзе ў іншую мясцовасць не ўзнікала. Хоць і ў Гродна прапаноўвалі работу…
Калі б…
– Калі б мне прапанавалі вярнуцца, пайшла б працаваць менавіта бухгалтарам – гэта прафесія падабалася больш за ўсё. Мабыць, на генным узроўні перадалося: бухгалтарамі ў мяне былі дзядуля і дзядзька па мамінай лініі, курсы па гэтай спецыяльнасці скончыла і сястра.
З 2009 года Галіна Лукашэвіч на заслужаным адпачынку, але не таму, што працаваць ёй не хацелася, – падводзіла здароўе. Яна кожны год напярэдадні Дня страхавога работніка з цеплынёй успамінае тых, з кім побач прайшла амаль чатыры дзясяткі працоўнага жыцця…
Зімовы момант: супрацоўнікі дзяржстраха каля будынка па Кастрычніцкай_(2000-я гады)
Каля будынка на Кастрычніцкай: провады Г.Лукашэвіч на заслужаны адпачынак (2009 год)
Дорогие работники представительства Белгосстраха по Островецкому району!
Поздравляем вас с профессиональным праздником – 100-летием со дня образования Белгосстраха!
Желаем вам крепкого здоровья, семейного счастья, прекрасного настроения, мира, добра и благополучия!
Пусть каждый день будет наполнен радостью, теплом, успехами и новыми достижениями!
Бывшие коллеги Г.И. Лукашевич,
А.И. Крупенина, Я.Ф. Грабовская,
Л.Э. Шабуня, Л.И. Антоненко.
Галина ЛУКАШЕВИЧ
Сегодня праздник – юбилей,
Кругленькая дата:
Один-ноль-ноль –
а значит 100
У Белорусского госстраха.
За столько лет было всего –
Успехи, неудачи.
Он крепко на ноги вставал,
Решая сложные задачи…
Стихия, бури, ураган,
Аварии, пожары –
За всё
ответственность
несёт,
Он на себя берёт удары.
Немало трудится людей
В системе Белгосстраха –
Здоровья всем
и в мире жить
Без боязни и страха!
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.