Ці пацяплела ў палушскім магазіне
У магазіне ў Палушах пацяплела пасля таго, як там пабывалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў і карэспандэнт газеты.
Пра тое, што тэмпература ў палушскім магазіне “Родны кут” ніжэй нормы, паведаміў жыхар аграгарадка, у тэлефонным званку ў рэдакцыю (“АП” №93 ад 30 лістапада).
Тады ж кіраўніцтва Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства паабяцала выправіць сітуацыю, а мы – упэўніцца ў гэтым.
Так, ужо на пад’ездзе да Палушаў здалёк быў бачны дым з трубы: кацельня магазіна працавала. І сапраўды, батарэі былі гарачымі – рукой не дакрануцца, у памяшканні тэрмометр паказаў +210С.
На пытанне старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, калі ў магазіне пацяплела, прадавец адказала: “На наступны дзень пасля вашага прыезду”.
– А калі “тэмпературы” ад не хапае, я ўключаю кандыцыянер, – адзначыла дзяўчына.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.