Ёлка мяняе прапіску

09:10 / 03.12.2021
Галоўная навагодняя прыгажуня ў гэтым сезоне мяняе «прапіску»: з гарадской плошчы яна пераязджае на праспект Энергетыкаў.

Туды ж, як паведамілі ў РУП ЖКГ, перамесціцца і частка святочных інсталяцый: кара­леўскі трон і ёлкі, якія ўпры­гожвалі цэнтральны сквер.

Аднак плошча не застанецца без зялёнай прыгажуні: там установяць іншую, 6-мятровую ёлку. Навагоднія дрэўцы са светадыёдных шароў і сані Дзеда Мароза будуць чакаць астраўчан на звыклых месцах у парку.

Да слова, магутны ззя­ючы агеньчыкамі зубр, які ў мінулым годзе вабіў вока непадалёк райвыканкама, сёлета будзе знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Паркавай.

1.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович