Акцыю «Новыя кнігі хочуць пазнаёміцца» правялі бібліятэкі Астравеччыны

14:09 / 24.11.2021
276

Шмат пенсіянераў пражываюць у аддаленых і маланаселеных вёсках – часта ў іх няма магчымасці трапіць у бібліятэку. Таму кнігі да іх «прыходзяць» самі.

Супрацоўнікі бібліятэк Астравецкага раёна арганізавалі акцыю «Новыя кнігі хочуць пазнаёміцца», завітаўшы да сваіх адданых чытачоў пажылога ўзроста.

Агляд новай літаратуры чакаў жыхароў  філіяла тэрытарыяльнага цэнтра ў аграгарадку Падольцы. Яны заўсёды з нецярпеннем чакаюць бібліятэкара.

Кнігі атрымалі таксама жыхары вёсак Ліпкі (Гудагайская бібліятэка), Шадзюны і Стрыпуны (Кямелішкаўская бібліятэка).

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений