Астравецкі хлеб прызнаны лепшым у “Смакаце”

15:13 / 22.11.2021
На рэспубліканскі конкурс «Смаката-2021» нашы хлебапёкі выставілі 8 узораў прадукцыі, з якіх 6 «пацягнулі» на «залатыя» медалі (хлеб «Маісавы», «Здраўны», хлябец «Жалейка», булка «Цюльпан», здоба «Цудоўная», салодкі «Хлеб бананавы»), 2 – на Гран-пры (батон «Смаргонскі», булка «Ласунак» з бананавым начыннем). 

– Прыемна, што ўся прадукцыя, якую мы адправілі на конкурс, атрымала такія высокія адзнакі, – сказала дырэктар Астравецкага філія­ла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Марыя Масойць. – Да слова, на сімпозіуме агучылі даследаванні ленінградскага інстытута па заквасках, з якімі працуе наша прадпрыемства. Даказана, што яны натуральныя – гэта дрожжавыя культуры ў чыстым выглядзе, самыя карысныя для здароўя. Пацвярджэнне гэтаму – наш батон на рошчыне, які ўжо некалькі гадоў запар атрымлівае ўзнагароду вышэйшай пробы. 

5.jpg

Як правіла, прыкладаюць руку да падрыхтоўкі да ўдзелу ў конкурсе многія працаўнікі, але больш за ўсё работы прыпадае на самых актыўных і вопытных. Так, выпечку для «Смакаты» рыхтавала трыа сапраўдных прафесіяналаў. 

Без майстра Рэгіны Маргуж увогуле не абыходзіцца ні адна справа – менавіта яна кіруе работай, назірае за тэхналагічным працэсам, афармляе дакументы і нават падмяняе, калі патрэбна, чалавека ў змене.

Стыхія пекара Гражыны Мінкевіч, якой падабаецца кандытарская справа і якая ад Астравецкага райПА ўдзельнічае ва ўсіх конкурсах, – караваі, падзелкі, упрыгожанні на выпечку.

Пекар Іна Тапуць – незаменны працаўнік, адданы сваёй справе, у якога няма слова «навошта». Яе дэвіз у працы: трэба вытворчасці – значыць трэба.

– Мы кожны год удзельнічаем у конкурсе «Смаката» і, адзначу, перамагаем. Па-першае, гэта прэстыжна для прадпрыемства, а па-другое, хочацца параўнаць сябе з іншымі майстрамі і пацвердзіць, што і мы чагосьці вартыя, – лічыць тэхнолаг Святлана Рэшэтнік. – Выпускаем прадукцыю для аздараўленчага харчавання, развіваем накірунак зерневага хлеба. На «ўра» ідуць і дробнаштучныя булачкі. На якасць працуем і з кандытарскімі вырабамі – так, у складзе салодкага «Хлеба бананавага» сапраўдная садавіна, а не кандытарскае начынне. 
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

У конкурсе ўдзельнічалі хлебабулачныя вырабы, вытворчасць якіх ужо наладжана, а якасць і смак паспелі ацаніць астраўчане. 
2.jpg
1.jpg
3.jpg
4.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович