Наша зямлячка Таццяна Бараноўская папулярызуе кнігі праз пераказы на ютубе

10:00 / 02.11.2021
343
Наша зямлячка Таццяна Бараноўская, якая зараз жыве ў Гродне, стварыла відэаканал, на якім пераказвае вядомыя літаратурныя творы.

Ютуб-канал «Читать – не перечитать» існуе некалькі месяцаў, але ўжо мае каля 150 падпісчыкаў, а некаторыя сюжэты паглядзела больш за 2 тысячы чалавек. «Слово о полку Игореве», «Ревизор», «Недоросль», «Тутэйшыя», «Песня пра зубра», «Сотнікаў» – гэтыя і іншыя творы ўжо пераказала Таццяна. 

– Я не ўяўляю сябе без кнігі, не мае значэння якой – папяровай альбо электроннай. Цудоўна ўспрымаю кнігі і ў фармаце аўдыё, – расказала ўраджэнка Астравеччыны. – Журналіст па прафесіі, больш за 10 гадоў адпрацавала на Гродзенскім абласным тэлебачанні. Але аднойчы падумала, што ёсць дзве рэчы, якім хацела б прысвячаць максімум свайго вольнага часу: кнігі і стварэнне відэакантэнту. 

1.jpg

Так нарадзілася ідэя ютуб-канала пра кнігі. Спачатку Таццяна планавала расказваць пра сучасную літаратуру. Потым зняла некалькі відэапераказаў твораў са школьнай праграмы і зразумела, што колькасць падпісчыкаў пачала павялічвацца за кошт вучняў. Дарэчы, на гэты час асаблівы пос­пех назіраецца ў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, на другім месцы – «Слово о полку Игореве».

– Заўважыла, што ў ютубе мала кантэнту, які б папулярызаваў беларускую літаратуру. А ў нас шмат пісьменнікаў, якімі мы можам ганарыцца, і твораў, пра якія неабходна ведаць, – падзялілася дзяўчына. – І нават калі школьнікі не прачытаюць іх, то няхай хоць паслухаюць пераказ. А магчыма, дзякуючы маім відэа, хтосьці зацікавіцца і прачытае Васіля Быкава, Яна Баршчэўскага, Андрэя Мрыя, Францішка Аляхновіча і многіх іншых беларускіх аўтараў. Беларуская літаратура – гэта не толькі Якуб Колас і Янка Купала.

Я буду працягваць публікаваць відэапераказы. Сучасным школьнікам складана ўспрымаць тэксты, напісаныя, напрыклад, 2 стагоддзі таму. Часам дзеці не разумеюць не тое што сэнс, але і многія словы ў гэтых творах, – адзначае Таццяна. – Між тым сюжэты цікавыя, а праблемы, якія ўздымаліся тады, актуальныя і сёння. Думаю, гэта карысны кантэнт для школьнікаў, а таксама для ўсіх, хто хацеў бы прачытаць альбо перачытаць той ці іншы твор, але не хапае часу.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений