“Ніва” сабрала залаты ўраджай на футбольным полі

08:56 / 26.08.2021

Атамная “Ніва” абыграла ўсіх сапернікаў – і стала пераможцай Кубка Астравецкага раёна па міні-футболе, які прайшоў на гарадскім стадыёне.

На жаль, сёлета пазмагацца за перамогу і прадэманстраваць майстэрства гульні прыехалі толькі 4 каманды: “Ніва” (БелАЭС), раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, “Меліаратар” і зборная сельскай моладзі “Вілія”. І калі 3 першыя пастаянна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і на слыху ў аматараў футбола, то апошняя была своеасаблівым “цёмным канём” і выклікала цікаўнасць.

8.jpg

Паколькі спаборніцтвы праходзілі не ў закрытым памяшканні, а на стадыёне, гэта дазволіла праводзіць адначасова па дзве гульні, што дадало яшчэ больш відовішчнасці.

Першымі на пляцоўкі выйшлі пары сапернікаў “Меліяратар” – “Вілія” і РАНС – “Ніва”. І ўжо пасля першага тайма стала зразумела, што, як бы моладзь ні старалася, але ўсё ж саступае ў майстэрстве больш вопытным сапернікам. Гэта пацвердзіў і вынік: 5:3 – на карысць “меліяратараў”.

А вось на другой гульнявой пляцоўцы ішла напружаная барацьба, таму выдзеліць безумоўных фаварытаў было складана, бо вострыя моманты па чарзе ўзнікалі то ля адных, то ля другіх варот. Перамогу з лікам 2:1 святкавала “Ніва”.

Мацнейшымі атамшчыкі былі і ў матчы супраць “Меліяратара”, у якога выйгралі 3:1. І ў гэты ж час каманда РАНС не без цяжкасцей перамагла футбалістаў “Віліі” 5:3.

Апошнія гульні былі самымі цікавымі і захопліваючымі, бо кожная каманда імкнулася зарабіць больш ачкоў. У матчы “Ніва”–“Вілія” сенсацыі не адбылося – з лікам 4:2 перамаглі атамшчыкі. А вось матч паміж “Меліяратарам” і РАНС атрымаўся інтрыгуючым і напружаным. Выратавальнікам дастаткова было сыграць унічыю, каб заняць 2-е месца і яны амаль усю сустрэчу кантралявалі сітуацыю. Аднак спорт бывае непрадказальным – літаральна на апошніх хвілінах “меліяратары” забілі рашаючы гол і вырвалі перамогу 5:4.

Такім чынам, ераможцам спаборніцтва стала “Ніва”, 2-е месца заняў “Меліяратар”, на 3-м – РАНС. Аднак слоў падтрымкі заслугоўваюць і футбалісты “Віліі”, якія трымаліся годна, але пакуль ім цяжкавата цягацца з аксакаламі. Думаю, у гэтай каманды ўсё наперадзе.

Вадзім Вянгроўскі, каманда “Меліяратар”:

– Захапляцца футболам пачаў з васьмі гадоў. Спачатку, як і большасць хлапчукоў, ганяў мяч з сябрамі ў двары, затым з аднадумцамі стварылі каманду і ўдзельнічалі ў спаборніцтвах рознага ўзроўню. Цікава гуляць і зараз – нягледзячы на час, спартыўны дух не знік, бо, лічу, што той, каму сапраўды падабаецца футбол, будзе гуляць да апошняга. Канешне, сапернікі маладзейшыя і хутчэйшыя, але і вопыт чагосьці варты. І поспех у многім залежыць ад таго, як адносішся да справы. Жадаю моладзі не губляць цікавасці да спорту, развівацца і крочыць з футболам па жыцці, тады абавязкова ўсё атрымаецца.

7.jpg

6.jpg

5.jpg

4.jpg

3.jpg

2.jpg

1.jpg

9.jpg

10.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич